Пазыкі беларусаў па крэдытах устанавілі чарговы рэкорд
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на пачатак снежня ўзрасла да 16 мільярдаў 326,5 мільёна рублёў.
Пра гэта паведамляе Нацбанк. Гэта на 118,4 мільёна рублёў больш, чым месяцам раней. У агульнай суме улічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць, на аўто, а таксама карты растэрміноўкі. За лістапад выраслі даўгі як па крэдытах на нерухомасць, так і на спажывецкія патрэбы.
Агульны аб'ём запазычанасці па крэдытах фізічных асоб за лістапад вырас на 118,4 мільёна рублёў, а з пачатку года — на 624 мільёна.
Пазыкі па спажывецкіх крэдытах за лістапад выраслі пасля зніжэння месяцам раней. На 1 снежня яны склалі 5 мільярдаў 222,8 мільёны рублёў. Гэта на 21,9 мільёна рублёў больш, чым месяцам раней.
Аб'ём крэдытаў на нерухомасць працягвае павялічвацца. Запазычанасць фізічных асоб па гэтым відзе крэдытавання на 1 снежня склала 11 мільярдаў 25,5 мільёна рублёў. За лістапад гэтая сума ўзрасла на 209,5 мільёна рублёў.
Пазыкі беларусаў перад банкамі па нерухомасці растуць цягам усяго 2020 года і сёлета.