«Павінны адпавядаць даходам людзей». Як не даць цэнам расці
Цана — гэта люстэрка эканомікі, але яе трэба разумна рэгуляваць. Такое меркаванне выказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».
— З аднаго боку, цана павінна стымуляваць працу прадпрыемстваў, з другога — адпавядаць чаканням людзей. І вось гэты баланс знаходзіцца не ручным спосабам, а праз усталяванне пэўных індыкатараў. Перш за ўсё, цана складваецца з цэнаў так званых натуральных манаполій. Гэта цэны на энергарэсурсы, транспарт, сувязь. Тут самай вялікай праблемай з'яўляецца тое, што ў большасці арганізацый натуральных манаполій адсутнічае раздзельная сістэма ўліку, то бок фарміраванне выдаткаў адбываецца катловым метадам, — сказаў міністр.
Уладзімір Калтовіч падкрэсліў: цэны павінны як павышацца, так і паніжацца.
— Гэта праблема для нашых прадпрыемстваў. І мы бачым, што калі ў нашых суседзяў цэны на некаторыя прадукты ніжэй, чым тыя, якія прапануюць нашы сельгасвытворцы, дык нашы сельгасвытворцы павінны вучыцца працаваць у рынкавых умовах і даваць тую ж цану, якая ёсць на агульным рынку.
У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) упэўнены: неабходна ўсталяваць падставы павышэння цэнаў, перыядычнасць і крытэры. Асноўным крытэрам павінен стаць узровень грашовых даходаў насельніцтва, другім — цэны на супастаўных рынках.
Паводле news.tut.by