Падаткавікі будуць атрымліваць інфармацыю аб даходах і маёмасці беларусаў у краінах СНД

Беларусь далучаецца да Пратакола аб абмене інфармацыяй у электронным выглядзе паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі СНД для ажыццяўлення падатковага адміністравання. Адпаведны закон быў апублікаваны ў суботу на pravo.by. Гэта азначае, што беларускія падатковыя органы змогуць атрымліваць інфармацыю аб даходах і маёмасці беларусаў у краінах СНД.

001_20200521_kvita_dengi_28_.jpg

Акрамя Беларусі дакумент падпісалі таксама Азербайджан, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Падатковыя органы гэтых краін змогуць абменьвацца інфармацыяй пра тое, якія даходы атрымліваюць іх рэзідэнты на тэрыторыі іншых краін, што падпісалі пратакол, і якоймаёмасцю яны там валодаюць. Гаворка ідзе як пра фізічных, так і пра юрыдычных асоб. Тэставы абмен інфармацыяй пройдзе ў жніўні 2020 года, а з 2021 года гэта будзе адбывацца ў штатным рэжыме.
У Беларусі абавязак выконваць патрабаванні пратаколу кладзецца на Міністэрства па падатках і зборах.
Раней беларускія ўлады таксама заяўлялі пра намер далучыцца да міжнароднага пагаднення па аўтаматычным абмене данымі аб замежных фінансавых рахунках. Гэта дазволіла б падатковым органам атрымаць доступ да рахункаў, адкрытых плацельшчыкамі ў замежных фінансавых установах, і да іншых фінансавых актываў, у тым ліку і ў афшорных зонах.
tut.by