Падатак на першую кватэру ў 2023-м збіраюцца павялічыць
У Беларусі плануюць павялічыць падатак на першую кватэру, які толькі ўвялі ў 2022-м. Як зменіцца яго памер?
У Міністэрстве па
падатках і зборах патлумачылі, колькі грошай улады ў наступным годзе плануюць дадаткова
адшчыкнуць з людзей за першую кватэру.
Нагадаем, падатак на першую кватэру ўвялі ў 2022 годзе, ён складае 0,1% ад кошту квадратнага метра, памножаны на іх колькасць у жылым памяшканні.
Цяпер разліковы кошт аднаго квадратнага метра жылля 810 рублёў. У праекце закона аб змене Падатковага кодэкса ў 2023 годзе гэты кошт плануюць павялічыць на 10%.
"Пры разліковым кошце 810 рублёў за квадратны метр жылля падатак за кватэру плошчай 48,2 квадратных метра складзе 39,04 рубля. У выпадку павелічэння разліковага кошту на 10% падатак за такую ж кватэру па 2023 год складзе 42,95 рубля", — прывялі ў ведамстве канкрэтныя разлікі.