Кошты на бензін зноў павялічваюцца з 26 студзеня

Гэта чацвёртае павелічэнне коштаў ад пачатку года.

udf.by

udf.by

Цэны на бензін і дызельнае паліва на АЗС рэспублікі павялічваюцца на 1 капейку з 26 студзеня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на БЕЛТА.
Паводле інфармацыі канцэрна «Белнафтахім», з нядзелі бензін АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1,68 рубля, АІ-95-К5-Еўра і дызпаліва - 1,78 рубля, аналагічны аб'ём АІ-98-К5-Еўра абыйдзецца роўна у 2 рублі. 
Кошты на паліва ў Беларусі за апошнія два гады змяняюцца ўжо ў 59-ы раз. За рэдкімі выключэннямі гэта было падаражэнне на 1 капейку. Такую палітыку прыняў дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» — як заяўлялася, для кампенсацыі падаражэння нафты на сусветных рынках. Аднак ваганні сусветнай цаны на нафту істотнага ўплыву на кошт паліва ў Беларусі па выніку не аказваюць — цана бензіну і дызелю па сутнасці толькі расце.