Інфляцыя ў Беларусі за травень склала 0,7 %
Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У траўні індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў Беларусі склаў 100,7 % у параўнанні з красавіком (калі параўноўваць са снежнем 2014-га, то на 106,5 %). Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У мінулым месяцы нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,7 % у параўнанні з красавіком (і на 6 % — у параўнанні са снежнем 2014 года), харчовыя падаражэлі на 0,6 % (і на 6%, калі параўноўваць са снежнем мінулага года), перадае БЕЛТА.
Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў траўні склаў 100,7 % у параўнанні з красавіком і 109,1 %, калі параўноўваць са снежнем 2014 года.