Дзе ў Беларусі атрымліваюць самыя высокія і нізкія пенсіі
Як снежаньскія пенсіі беларусаў адрозніваліся па рэгіёнах.
Рэальная пенсія беларусаў, якая разлічваецца з улікам інфляцыі, у 2017 годзе «фактычна была адноўленая да 100% адносна ўзроўню 2016-гf», паведамілі раней у Мінпрацы. У гэтым годзе беларусам абяцаюць агульны пераразлік пенсій, а таксама аднавіць суадносіны гэтых выплат па ўзросце да сярэдняй зарплаты да ўзроўню 40%.
Сярэдняя пенсія беларусаў у снежні склала 314,3 рубля. Гэта ў 2,1 разы перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.
У лідэрах па сярэдняй прызначанай снежаньскай пенсіі былі мінчане (333,7 рубля), а ў аўтсайдарах — жыхары Брэсцкай вобласці (299,8 рубля).
Выплаты па ўзросце вышэй за ўсё ў снежні былі таксама ў сталіцы — 338,2 рубля.
Гомельская вобласць лідзіруе па памеры пенсіі па інваліднасці — 320,2 рубля.
| |||||
Як сярэднія пенсіі адрозніваліся ў снежні па рэгіёнах, у рублях | |||||
рэгіён |
сярэдняя прызначаная |
сярэдняя па ўзросце |
па інваліднасці |
па выпадках страты кармільца |
сацпенсія |
Мінск |
333,7 |
338,2 |
300,1 |
215,6 |
217,4 |
Мінская |
311,8 |
323 |
282,8 |
211,9 |
177 |
Брэсцкая |
299,8 |
310,1 |
272,2 |
208,6 |
177,2 |
Віцебская |
310,6 |
320,7 |
272,7 |
203,3 |
174,6 |
Гомельская |
317,5 |
323,7 |
320,2 |
258,1 |
174,6 |
Гродзенская |
308,4 |
317,8 |
285,2 |
206,8 |
179,1 |
Мігілёўская |
310,8 |
321,3 |
280,2 |
206,6 |
175 |
па краіне |
314,3 |
323,1 |
289,2 |
218,1 |
183,5 |
Сацыяльныя пенсіі вышэй за ўсё ў Мінску (217,4 рубля), а ніжэй за ўсё - у Віцебскай і Гомельскай абласцях (па 174,6 рубля).
На пачатак студзеня гэтага года ў Беларусі было 2 мільёны 593,7 тысячы пенсіянераў.
Нагадаем, у Беларусі з 1 лютага павысілі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Гэтыя выплаты павялічацца прапарцыйна росту памеру БПМ. Акрамя таго, з лютага выраслі надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам старэйшыя за 75 гадоў. Да прыкладу, для тых, хто старэйшыя за 80 гадоў, штомесячная даплата да пенсіі складае 45,03 рубля ў месяц (25% БПМ).
Паводле finance.tut.by