Ці танны ў Беларусі грамадскі транспарт? Яшчэ адзін міф ад улад
Кожны раз, падвышаючы кошт праезду ў грамадскім транспарце, улады наракаюць, што беларусы не поўнасцю плацяць за праезд, што гэтая сфера датуецца дзяржавай і што «ў Еўропах» кошты не праезд «о-го-го якія». Аднак высвятляецца, што гэта — уладны міф.
Вывучылі кошт квіткоў на грамадскі транспарт у 45 буйных гарадах свету і супаставіла гэтыя выдаткі з заработнай платай. Для даследавання аналітыкі ўзялі кошт праязных білетаў на 1 паездку і на 1 месяц, якія дазваляюць карыстацца грамадскім транспартам у межах горада без абмежаванняў.
У трох з 45 гарадоў міжнароднага рэйтынгу грамадскі транспарт для жыхароў цалкам бясплатны: Люксембургу, сталіцы Эстоніі — Таліне і сталіцы Мальты — Валеце.
Сярод астатніх гарадоў рэйтынгу самыя высокія цэны на разавыя праязныя квіткі зафіксаваны ў Лондане ($5,19), Цюрыху ($4,75) і Осла ($3,91). У сваю чаргу самыя дарагія месячныя квіткі — у Лондане ($271), Мельбурне ($190) і Дубліне ($166). Для параўнання, у Мінску месячны праязны каштуе $28 (69,86 рублёў).
Аднак пры супастаўленні кошту безлімітнага праязнога на месяц з заработнай платай у найменш выгадным становішчы аказваюцца жыхары Сан-Паўлу. У гэтым горадзе месячны праязны на ўсе віды грамадскага транспарту роўны 14,3% ад заробку. Другое і трэцяе месца ў рэйтынгу суадносін коштаў да заробку займаюць Стамбул (7,5%) і Лондан (7,4%).
У Маскве гэтыя суадносіны роўныя 2,9%, у Варшаве — 1,8%, а ў Берліне — 1%.
Таксама эксперты вывучылі кошт праезду ў абласных цэнтрах Беларусі.
Сярод 6 гарадоў, якія трапілі ў рэйтынг, самы дарагі квіток на 1 паездку зафіксаваны ў Мінску — 85 капеек. У астатніх гарадах разавы праязны каштуе 80 капеек.
Калі казаць пра месячны праязны, то зноў сталіца на першым месцы — 69,86 рублёў. На другім месцы Віцебск, дзе за безлімітнае перамяшчэнне на працягу 30 дзён на наземным гарадскім транспарце прыйдзецца заплаціць 57,28 рублёў. У Брэсце, Гродне, Гомелі і Магілёве кошт праязнога на месяц роўны 48,04 рубля.
Рэйтынг заснаваны на параўнанні цэн білетаў на адну паездку і праязных на месяц у адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі прадпрыемстваў, адказных за грамадскі транспарт, па стане на сакавік 2023 года. Звесткі пра сярэдні заробак у гарадах, указаных у рэйтынгу, узяты з сайта numbeo.com, пры канвертацыі валют выкарыстоўваўся сярэдні курс, згодна «Google Finance» за люты 2023 года.
Уключаныя ў рэйтынг праязныя квіткі на месяц прадастаўляюць неабмежаваную колькасць паездак у межах названага горада на ўсіх відах грамадскага транспарту. У якасці кошту квіткоў была выкарыстана найбольш выгадная для пасажыраў цана (напрыклад, білет, набыты праз мабільнае прыкладанне або па спецыяльнай карце, але без уліку кошту самой транспартнай карты).
З даследавання яго аўтары выключылі мегаполісы, у якіх за адзін і той жа від транспарту адказваюць некалькі кампаній з моцна адрознымі коштамі (Бангкок, Джакарта, Пекін, Токіа і іншыя). У міжнародны рэйтынг таксама не патрапілі гарады, у якіх няма магчымасці набыць месячны білет.