Белстат кажа пра рост эканомікі на 0,8%. А калі ў доларах? Адным малюнкам
Белстат паведамляе пра папярэднія вынікі росту беларускай эканомікі ў студзені-лютым 2021-га.
Паводле звестак Белстата, ВУП у супастаўных цэнах вырас на 0,8% і склаў 23,3 мільярда рублёў. Myfin.by пералічылі ВУП у доларах ЗША і паказалі змены максімальна наглядна.
Калі параўнаць лічбы 2020-га і 2021-га ў доларах ЗША, то атрымаем, што ў студзені-лютым 2020-га ВУП склаў $9,06 млрд., у студзені-лютым 2021-га — ужо $9,01 млрд.: зніжэнне прыкладна на $50 мільёнаў. У 2019-м ВУП за два месяцы складаў $8,65 млрд.
Можна заўважыць,
што ў доларавым выражэнні беларуская эканоміка пачала адставаць у 2020-м ад
2019-га года прыкладна ў студзені-ліпені. Цяпер адставанне пачалося ўжо ў
студзені-лютым ад 2020-га.