Беларусь хоча стварыць зборачную вытворчасць электробусаў у Сербіі

Беларусь падпіша мемарандум аб намерах па стварэнні зборачнай вытворчасці электробусаў у Сербіі. Падпісанне запланавана на 88-й Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе ў сербскім Нові-Садзе, у рамках якой адбудзецца прэзентацыя прамысловага патэнцыялу Беларусі.

Электробус, які адвозіць на працу супрацоўнікаў МТЗ. Ілюстрацыйнае фота

Электробус, які адвозіць на працу супрацоўнікаў МТЗ. Ілюстрацыйнае фота


Мерапрыемства наведае міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык, чакаецца ўдзел афіцыйных асоб Сербіі, Аўтаномнага краю Ваяводзіна, Гаспадарчай палаты Сербіі, прадстаўнікоў сербскага бізнесу, паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Сербіі.
Пётр Пархомчык знаходзіцца ў Сербіі з рабочым візітам з 17 верасня. У дэлегацыю ўключаны таксама кіраўнікі вядучых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Учора міністра прыняў сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч. Бакі пацвердзілі высокі ўзровень адносін і адзначылі патэнцыял для развіцця і паглыблення эканамічных сувязей.
Таксама беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы ва ўрадзе Сербіі, Мінэканомікі, МУС і мэрыі Белграда.
Кіраўнік сербскага МУС Аляксандр Вулін канстатаваў неабходнасць азнаямлення мясцовых спецыялістаў з беларускай тэхнікай для тушэння пажараў і выказаў зацікаўленасць у прапрацоўцы магчымасцей для сумеснай вытворчасці пажарных машын у Сербіі.
Паводле reform.by