Амаль 40 медыкаў з Беларусі ўладкоўваюцца на працу ў Польшчы

Медыкі з Беларусі і Украіны выкарыстоўваюць створаныя польскім урадам магчымасці, каб пачаць працаваць у Польшчы, піша Радыё Свабода.

118065139_297925064806002_5427855309246190730_n_logo_1_1_1.jpg

Такія даныя публікуе газета Rzeczpospolita, спасылаючыся на агенцтва Optimus Work у Варшаве, якое займаецца вярбоўкай і легальным працаўладкаваннем іншаземцаў.
Агентцтва Optimus Work на гэты момант афармляе працу ў Польшчы 180 лекарам-спецыялістам з-за ўсходняй мяжы. Медыкі, як паведамляецца, скарыстаюцца больш простым шляхам пацверджання (настрыфікацыі) замежнай лекарскай адукацыі, які прадугледжаны нядаўняй папраўкай да некаторых заканадаўчых актаў Польшчы ў сувязі з процідзеяннем пандэміі COVID-19.
«Большасць лекараў з Украіны, 20 працэнтаў — з Беларусі, і 5 працэнтаў — з Расіі. Некаторыя з іх ужо адбылі першыя размовы з дырэктарамі адпаведных шпіталяў. Верагодна, першыя лекары прыйдуць на працу ў студзені», — сказаў газеце Rzeczpospolita Кацпэр Гансеніца-Бырцын, уладальнік Optimus Work.