«30% працоўных рэсурсаў замест працы будуць бегаць ад ваенкомаў, а 60% будзе ім у гэтым дапамагаць»
Фінансіст Андрэй Моўчан прагназуе ў найбліжэйшыя тыдні ў Расіі дэзарганізацыю і калапс. Калі яго прагнозы спраўдзяцца, то сапраўды, Расія можа займець такі крызіс, якога не дамагліся заходнія санкцыі з-за пачатку вайны ва Украіне.
Абвясцілі мабілізацыю 300 000, але ж тыдзень таму казалі, што наогул не будзе, — так што верыць у лічбы нельга. Тым больш што апошні раз сістэма мабілізацыі тэставалася яшчэ ў 1987 годзе пры СССР.
На практыцы мабілізаваць разам 300 тысяч чалавек з 84 рэгіёнаў — гэта велізарная лагістычная задача, вырашаць якую будуць (у сілу страху недабору і поўнай адсутнасці якіх-небудзь сістэм, акрамя балансуючай адна адну камандна-адміністрацыйнай і лабісцка-карупцыйнай) метадам перавальвання на ніжэйстаячых загадзя завышаных планаў з мэтай на выхадзе атрымаць нешта падобнае на вынік, пра які можна даць справаздачу.
У бліжэйшы час большасць з 25 млн рэзерву (гэта каля 35% працоўных рэсурсаў краіны) будзе думаць толькі пра тое, як бы забралі не яго (гэта значыць, час будзе ісці не на працу, а на нервовае грызенне пазногця, пераезд на іншую кватэру, дзе не знойдуць, сыход з працы, на якой знойдуць, пошукі знаёмстваў у ваенкамаце, атрыманне ліпавых меддаведак, спробы ўладкавацца на абароннае прадпрыемства і іншае).
Большасць кіраўнікоў бізнесаў краіны будзе заклапочана не працай, а спосабамі захаваць персанал або на худы канец знайсці замену патэнцыйным стратам.
Большасць з 100 млн членаў сем'яў рэзервістаў будуць значна горш працаваць ад стрэсу і дапамагаць сваім мужам/братам/сынам грызці пазногці, пераязджаць, шукаць, каму даць хабар і дзе купіць даведку.
Банкі замест нармальнай крэдытнай працы пераключацца на выпрацоўкі пратаколаў рызыка-менеджменту ва ўмовах новага параметру «ці падлягае мабілізацыі» і вызначэнні, што рабіць з тымі 300 000 пазычальнікаў, якія не будуць гасіць іпатэкі і спажывецкія крэдыты ў сувязі з мабілізацыяй.
Усе чыноўнікі, якія так ці інакш могуць паўплываць на ход мабілізацыі, пачынаючы з прыбіральшчыц e ваенкамаце і сканчаючы дэпутатамі і членамі ўрада, будуць заклапочаныя максімізацыяй свайго заробку на прадастаўленні льгот, адтэрміновак, страце асабістых спраў і таму падобнае.
Няма сумневу, што мільярды (калі не сотні мільярдаў) рублёў памяняюць сваіх уладальнікаў у гэтыя тыдні — трэба спяшацца рабіць грошы, усё астатняе пачакае.
Усе чыноўнікі, якія не могуць паўплываць на ход мабілізацыі, а таксама незлічоная колькасць падрадчыкаў і агентаў павінны тэрмінова пераарыентавацца на вырашэнне лагістычнага пытання: прызыўнікоў трэба кудысьці сяліць, у нешта апранаць, неяк перавозіць і чымсьці карміць. Нават калі ўсё гэта ў прыродзе існуе, гэта ўсё трэба знайсці, атрымаць, спакаваць, размеркаваць, даставіць, раздаць, пракантраляваць выкарыстанне і заадно — што можна скрасці, перапрадаць, схаваць да лепшых часоў.
300 000 чалавек — гэта не камар чхнуў, а больш за два стандартных прызывы (у дадатак да бягучага прызыву, які нікуды не падзеўся); работнікам РЖД зараз прыйдзецца прыдумаць, як перавезці іх у дакладна зададзеныя напрамкі, на нейкіх перавозкі ў моманце вырастуць у два разы, на нейкіх у тры. На 300 000, вядома, знойдзецца ўсяго — і нават вагонаў і цягнікоў. Але для таго, каб гэта знайшлося і было задзейнічана, неабходна, каб яшчэ 3 млн чалавек адцягнуліся ад сваіх спраў на тыдні ці месяцы, і заняліся мабілізаванымі. А калі іх будзе не 300 000? Але пра гэта потым).
Авіякампаніям трэба тэрмінова вырашаць пытанне бяспекі: у іх штаце нямала былых ваенных лётчыкаў, якія будуць у бліжэйшыя тыдні пілатаваць грамадзянскія самалёты, паралельна разважаючы, што сказаць жонцы перад адпраўкай на фронт, дзе, па апошняй статыстыцы, шанец быць збітым за паўгода ў іх прыкладна 30-50%. З такім псіхалагічным станам можна папросту памыліцца ў пілатаванні.
Яшчэ да усякай мабілізацыі расійская эканоміка пазбавіцца ў бліжэйшыя тыдні ледзь ці не такой жа колькасці работнікаў, як у канцы лютага-сакавіку-красавіку. Мяркуючы па чэргах на межах і цэнах на квіткі, многія мужчыны Расіі раптам захацелі пабачыць свет.
А праз некалькі тыдняў такая ж хваля паўторыцца — гэта паедуць жонкі, дзеці, а часам і бацькі тых, хто з'ехаў ад мабілізацыі.
І калі на 500 000 тых, хто з'ехаў у пачатку года нехта мог глядзець пагардліва як на «пажыральнікаў смузі, лібералаў, якія эканамічнай карысці не прыносілі, а толькі смуту ўчынялі» (праўда там было нямала ITшнікаў, але для кагосьці яны таксама карысці не прыносяць, а толькі клавішы ціснуць), то сёння з'язджаюць маладыя мужчыны, што адслужылі ў войску і маюць ваенна-уліковую спецыяльнасць, і, хутчэй за ўсё, занятыя ў істотна больш «зямных» прафесіях.
Як я ўжо сказаў, мабілізацыя будзе ісці шляхам спускання зверху ўніз завышаных планаў (у якасці рэакцыі на чаканае іх недавыкананне).
У выніку цалкам магчыма нізавое звяно проста арганізуе татальную мабілізацыю на фоне масавага ўхілення: 30% працоўных рэсурсаў замест працы будуць бегаць ад ваенкомаў, яшчэ 60% будзе ім у гэтым дапамагаць ці проста спачуваць, а ваенкомы будуць лавіць усіх запар і мабілізоўваць, і ў выніку мабілізуюць моцна больш за 300 000.
Па-першае, трэба ж план перавыконваць.
Па-другое, мабілізоўваць будуць тых, хто не даў хабар, а значыць трэба гранічна пашырыць спіс мабілізоўваемых, каб максімізаваць колькасць атрыманых хабараў; паколькі працэс незваротны, трэба паслаць позвы ўсім, да каго можна дацягнуцца, і калі ў выніку мабілізаваных будзе не 300 тысяч, а 3 мільёны, то так таму і быць, самі вінаватыя, што хабар не далі.
Далейшае, на самай справе, залежыць ад таго, колькі чалавек мабілізуюць, прычым мае развагі аб моцным перавышэнні плана могуць аказацца і зусім памылковымі. Дача хабару будзе паўсюднай з'явай — любая атрыманая сума вышэй за нуль будзе для ваенкома прыбыткам, паколькі рынкавы кошт не будзе публічным, і ваенкомы будуць ідэальна дыферынцаваць цану ў залежнасці ад заможнасці «кліента».
А раз так, то амаль усе змогуць даць хабар, і, магчыма, у выніку новыя кліенты арабскіх прыватных банкаў будуць разводзячы рукамі рапартаваць вышэйстаячаму начальству (якое да таго часу стане кліентамі тых жа банкаў, але больш прэстыжных аддзелаў), што ў рэальнасці рэзерву не набіраецца нават і на 200 тысяч, не тое што на 300.
Калі заклічуць шмат, то да вышэйпералічаных праблем дададуцца парушэнні ў працы шмат якіх прадпрыемстваў з-за адсутнасці кадраў, а лагістычныя праблемы мабілізацыі стануць мець форму лагістычнага калапсу. Калі прызавуць мала, то вышэйпералічаныя праблемы застануцца, але не дапоўняцца праблемамі істотнай адсутнасці персаналу (якія з'ехалі) і калапсу мабілізацыйнай лагістыкі.
Асобна, вядома, хочацца напісаць пра пытанні ўласна «вайскоўцаў». Дзядзечкі з Крамля, дзе вы на 300 000 прызыўнікоў возьмеце новы афіцэрскі склад (хоць бы 30 000 чалавек, на самай справе трэба 30 000+10 000+2500+250+25+5 = нешта каля 42 800 афіцэраў)?
Я разумею, што можна лічыць лейтэнантам выпускніка ваеннай кафедры 2010 года выпуску (лічыць можна, але ніякі ён не лейтэнант, вы ж самі разумееце), але дзе ўзяць капітанаў, маёраў, палкоўнікаў?
Вам жа гэтыя 300 000 чалавек, якія не жадаюць ваяваць і нічога не ведаюць пра вайну (служба ў войску 10 гадоў таму, прысвечаная афарбоўцы травы і выраўноўванню ложкаў, не лічыцца) трэба нечаму навучыць? Калі? Хто будзе вучыць? Дзе? Колькі патронаў ім трэба расстраляць, перш чым АК перастане выпадаць з рук?