УСУ працягваюць атакаваць Крым. Цяпер гарыць авіябаза пад Сімферопалем
Над вайсковай авіябазай у пасёлку Гвардзейскае Сімферопальскага раёна Крыма стаяць клубы чорнага дыму, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на мясцовых жыхароў. Фота і відэа з месца здарэння пакуль няма.
Па словах відавочцаў, раней на тэрыторыі ваеннага аб'екта прагучала некалькі выбухаў.
Паводле інфармацыі крыніцы расійскага выдання,
вайсковыя ведамствы і праваахоўныя органы правяраюць версію з атакай малым
беспілотным лятальным апаратам на склад боепрыпасаў. Афіцыйныя асобы Крыма
пакуль не каментуюць сітуацыю.
Раніцай паведамлялася аб выбухах на вайсковых аб'ектах каля Джанкоя. Мінабароны РФ прызнала гэта дыверсіяй.