У СБУ заявілі, што на вяртанне Данбасу спатрэбіцца 4–5 гадоў
СБУ прагназуе вяртанне пад кантроль улады Украіны тэрыторый, якія зараз захопленыя прарасійскімі сепаратыстамі і баявікамі, праз 4–5 гады.
Маркіян Лубкіўскі
Пра гэта заявіў на круглым стале ў Кіеве дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі, піша РБК-Украіна.
"Я схільны думаць, што гэты канфлікт будзе мець працяглы характар і вырашыць праблему, якую мы атрымалі на ўсходзе краіны, немагчыма ў бліжэйшай перспектыве. Відавочна, што на гэта пойдуць гады. Я думаю, што гаворка ідзе пра 4-5 гадоў — гэта той час, калі Украіна можа, пры пэўных абставінах, памяняць кантроль над тэрыторыямі, якія сёння Украінай не кантралююцца", — заявіў Лубкіўскі.
Паводле gazeta.ua