У Літве ладзяць «Шлях свабоды» — жывы ланцуг ад сталіцы да мяжы з Беларуссю

У знак салідарнасці з жыхарамі Беларусі, якія выступаюць за дэмакратычныя перамены, 23 жніўня ў Літве праходзіць акцыя «Шлях свабоды» — жывы ланцуг людзей злучыць Вільню з мяжой з Беларуссю.

dalya_gribauyskayte_cep_litva.jpeg

На Кафедральным пляцы ў цэнтры Вільні ў 19.00 падымуць у неба паветраны шар з 15-метровым бел-чырвона-белым сцягам, паведамляе Meduza.


Арганізатары «Шляха свабоды» просяць удзельнікаў апранаць белую вопратку і браць з сабой белыя ці чырвоныя кветкі.
У акцыі збіраюцца прыняць удзел прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, экс-прэзідэнты Даля Грыбаўскайтэ і Валдас Адамкус.
«Шлях свабоды» прымеркаваны да 31-й гадавіны «Балтыйскага шляху». 23 жніўня 1989 году прыблізна два мільёны жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі сталі ў 670-кіламетровы жывы ланцуг ад Вільні праз Рыгу да Таліна. Гэта была найбуйнейшая акцыя ў рамках руху за незалежнасць краін Балтыі.


«30 гадоў таму Літва скінула кайданы гвалту, устаўшы з братамі латышамі і эстонцамі на «Балтыйскім шляху» і заявіўшы свету: мы ўжо вольныя, у першую чаргу, вольныя духам. Сёння прыйшла чарга нашых братоў беларусаў вымавіць імя Свабоды», - заявіў Гітанас Науседа.