У Чорным моры з-за вайны гінуць тысячы дэльфінаў
Ахвярамі ўварвання РФ у Чорнае мора сталі не менш за 3 тысячы дэльфінаў
У Чорным моры з
пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну загінулі прынамсі 3 тысячы
дэльфінаў. Прычынай трагедыі сталі выбухі і выкарыстанне тэхналогій для
выяўлення падводных аб'ектаў, паведамляе obozrevatel.com.
Пра гэта ў Facebook паведаміў кіраўнік навукова-даследчага аддзела ў нацыянальным прыродным парку "Тузлоўскія ліманы" Іван Русеў. Ён растлумачыў, што магутныя санары (сродкі гукавога выяўлення падводных аб'ектаў) і выбухі руйнуюць тонкую навігацыйную сістэму жывёл.
Як следства, такія "сляпыя" дэльфіны паміраюць ад голаду, бо не маюць магчымасці знайсці сабе ежу, а з-за слабасці арганізма ў іх актывуюцца інфекцыйныя хваробы, і яны таксама гінуць, адзначыў Русеў.
Колькасць загінуўшых сёлета жывёл перавышае леташнія паказчыкі. Згаданая колькасць — тры тысячы дэльфінаў —толькі прыблізная, паколькі цяпер з-за баявых дзеянняў і акупацыі ўкраінскіх тэрыторый спецыялісты не маюць магчымасці абследаваць значныя тэрыторыі ўзбярэжжа. Русеў заклікаў перадаваць навукоўцам любую інфармацыю пра загінулых дэльфінах і дасылаць фатаграфіі з каардынатамі, дзе знайшлі жывёлу.