Турцыя: смерць выкрывацеля злачынстваў Ісламскай Дзяржавы
Сірыйскі рэжысёр Наджы Аль-Джэрф застрэлены 27 снежня 2015 года ў турэцкім горадзе Газіянтэп, недалёка ад мяжы з Сірыяй. Па адной з версій, Джэрф быў забіты ў адплату за свой дакументальны фільм пра злачынствы ІД у сірыйскім горадзе Алеппа.
Адзначаная прэміяй сірыйская група грамадскіх журналістаў «Ракку забіваюць моўчкі», якая публічна выкрывае злачынствы, здзейсненыя ІД з сваёй самаабвешчанай сталіцы Ракка ў Сірыі, адзначыла, што забойства Джэрфа – гэта справа групы крыважэрных людзей, якія жадаюць заявіць пра сябе.
Па словах прадстаўнікоў групы, Джэрф быў забіты з пісталета з глушыцелем.
Our movie director Naji Jerf "father of 2 kids" was assassinated by suppressor gun today in Gaziantep "#Turkey" pic.twitter.com/F3TFZyAwk9
— الرقة تذبح بصمت (@Raqqa_SL) 27 декабря 2015Наш рэжысёр, «бацька дваіх дзяцей» быў забіты з пісталета з глушыцелем у горадзе Газіянтэп
Сірыйскае інтэрнэт-выданне «Zaman Alwasl» піша, што Джэрф быў забіты стрэлам у галаву з бясшумнага пісталета перад будынкам, у якім размяшчаюцца сірыйскія недзяржаўныя арганізацыі. Па словах сірыйскага актывіста Шакіба Аль-Джабры, гэтае відэа зʼяўляецца прычынай забойства Джэрфа:
This work on IS in Aleppo is one of reasons Naji Jerf was killed today in Gaziantep. Least you can do is watch it. https://t.co/7E1TbFzx3e
— Shakeeb Al-Jabri (@LeShaque) 27 декабря 2015Гэтае відэа аб дзеяннях ІДІЛ у Алеппа з'яўляецца адной з прычын, па якой Наджы Джэрф быў забіты сёння ў горадзе Газіянтэп. Самае меншае, што вы можаце зрабіць, – паглядзець яго.
У 24-хвілінным відэа, размешчаным на YouTube, апісваюцца злачынствы ІД у Алеппа, у тым ліку выкраданне людзей і забойства ўрачэй у 2013 і 2014 гадах.
Камітэт абароны журналістаў паведаміў, што відэа было паказана на арабскім спадарожнікавым тэлебачанні Al-Arabiya. Як паведамляе Al-Arabiya, відэа праглядзелі больш 12 мільёнаў тэлегледачоў, на старонцы тэлеканала ў Facebook пакінуты дзясяткі тысяч каментароў.
Акрамя навучання журналістаў групы «Ракку забіваюць моўчкі», якая ў мінулым месяцы атрымала Міжнародную прэмію свабоднай прэсы Камітэта абароны журналістаў за смеласць у асвятленні
навін з Сірыі, Джэрф зʼяўляўся галоўным рэдактарам Hentah, незалежнага штомесячнага інтэрнэт-часопіса пра дзейнасць і працу групы «Ракку забіваюць моўчкі».
Мінімум тры журналіста, якія супрацоўнічалі з групай «Ракку забіваюць моўчкі», былі забіты. 16 снежня 2015 года Ахмед Мохамед Алмоса быў забіты людзьмі ў масках у горадзе Ідліб на
паўночным захадзе Сірыі. У кастрычніку 2015 Ібрагім Абд аль-Кадэр разам з сваім калегам Фарэсам Хамадзі быў забіты баевікамі ІД у горадзе Уфа на паўночным усходзе Турцыі, а ў маі 2014 года
Аль-Мотаз Бэлла Ібрагім быў выкрадзены і потым забіты членамі Ісламскай Дзяржавы.
Днямі была пацверджана інфармацыя пра смяротнае пакаранне баевікамі 30-гадовай жанчыны-журналісткі Рукіі Хасан.
У некалькіх твітах група «Ракку забіваюць моўчкі» абвінаваціла ІДІЛ у забойстве Джэрфа.
#ISIS say they will Invaded Rome and control the world But they afraid from a group of non violent activists oh What a Fragile state #Raqqa
— الرقة تذبح بصمت (@Raqqa_SL) 28 декабря 2015ІДІС кажа, што ўварвецца ў Рым і возьме кантроль над сусветам, але баіцца групы актывістаў, якія не робяць ніякага гвалту. Як жа безабаронная Ракка.
if a state afraid from a group of non violent activists Definitely this state will fall soon today or tomorrow #Raqqa#Syria#ISIS
— الرقة تذبح بصمت (@Raqqa_SL) 28 декабря 2015Калі дзяржава баіцца групы мірных актывістаў, то гэтая дзяржава абавязкова рана ці позна разбурыцца.
They are fighting with us with Bullets but we fight with Words but we think every word from us Equal to 1 Bullet from them #Raqqa#Syria
— الرقة تذبح بصمت (@Raqqa_SL) 28 декабря 2015Яны змагаюцца з намі кулямі, а мы змагаемся з імі словамі. Але мы лічым, што кожнае наша слова раўно адной іх куле.
Камітэт абароны журналістаў заклікаў турэцкія ўлады забяспечыць бяспеку журналістаў, якія знаходзяцца ў Турцыі, і аддаць пад суд забойцаў
Джэрфа.
Група «Ракку забівае моўчкі» заснавана ў красавіку 2014 года. З таго часу яна рэгулярна падвяргаецца пагрозам з боку ІДІЛ за
выкрыванне перад усім светам злачынстваў і жорсткасцяў групіроўкі і за дэманстрацыю супраціўлення жыхароў Ракка прадстаўнікам ІДІЛ. Група прапануе падрабязны разбор зверстваў, здзейсненых ІДІЛ,
сірыйскімі ўладнымі войскамі і кааліцыйнай авіяцыяй, што наносіць удары па мірнаму насельніцтву.
Сачыць за працай «Ракку забіваюць моўчкі» можна ў сацыяльных сетках: Facebook (па-арабску), Twitter (па-ангельску).
«Рэпарцёры без межаў» лічаць Сірыю краінай з найбольш сурʼёзнымі парушэннямі свабоды слова: па індэксу свабоды слова яна займае 176 з 179 месцаў. З
сакавіка 2011 года ў Сірыі былі забіты 50 журналістаў і 141 інтэрнэт-актывіст, адпраўлены ў турму 8 журналістаў і 17
інтэрнэт-актывістаў.
Паводле ru.globalvoices.org