Стала вядома, колькі расійцаў уцяклі ад мабілізацыі ў Грузію

Міністр унутраных спраў Грузіі Вахтанг Гамелауры агучыў колькасць грамадзян Расіі, якія ўязджаюць у краіну.

81fb63d94a5d500c7385a908220.jpg

Паводле яго слоў, «прыкладна 4-5 дзён таму прыязджаючых было 5-6 тысяч штодня, а цяпер колькасць павялічылася да 10 тысяч у дзень».

Атрымліваецца, што паратунак у Грузіі за шэсць дзён пасля абвяшчэння мабілізацыі знайшлі прыблізна 50 тысяч расійцаў.

Пры гэтам, як удакладніў кіраўнік грузінскага МУС, каля каля 60% расійцаў «пакідаюць краіну і знаходзяцца тут транзітам».

«Расійскія грамадзяне заўсёды прыязджалі ў Грузію, чаму трэба абмяжоўваць іх уезд прама цяпер? Яны прыязджалі ў вялікіх маштабах, і спадар Саакашвілі ў 2011 годзе сустракаў іх і раздаваў кожнай машыне па бутэльцы віна, запрашаючы ў краіну», — сказаў Вахтанг Гамелауры.

Ён таксама паведаміў, што на КПП з грузінскага боку выкліканыя для захавання правапарадку дадатковыя сілы паліцыі.

Тым часам старшыня кіруючай партыі «Грузінская мара» Іраклій Кабахідзэ лічыць, што няма падстаў закрываць мяжу: «Нашы суграмадзяне жывуць у Расіі і ў іх таксама ёсць цікавасць ва ўездзе ў Грузію. Закрываць мяжу будзе няправільна, гэта ў першую чаргу нашкодзіць інтарэсам грузінаў».

Дэпутат кіруючай партыі Леван Карумідзэ агучыў, што з моманту пачатку вайны Украіне і да 25 верасня на тэрыторыю Грузіі заехалі і засталіся 52000 расійцаў.

Ці будзе Грузія выдаваць Расіі ўцекачоў ад мабілізацыі, не паведамляецца.