Казахстан паабяцаў выдаваць Расіі уцекачоў ад мабілізацыі. Але толькі ў адным выпадку

Кіраўнік МУС Казахстана дапусціў выдачу Расіі ўхілістаў ад мабілізацыі. Пра гэта заявілі ў МУС краіны.

0c530000_0aff_0242_8cd7_08da9effb997_w408_r1_s.jpg

Казахстан можа выдаць ухілістаў, але толькі калі супраць іх распачатая крымінальная справа і яны абвешчаныя ў міжнародный вышук.

«Ваенкаматы калі будуць шукаць, гэта не з'яўляецца прававой падставай для іх выдачы», — растлумачыў кіраўнік МУС Марат Ахметжанаў.

Ён нагадаў аб дамове паміж Казахстанам і Расіяй па аказанні прававой дапамозе і экстрадыцыі.

«Калі гэта крымінальнае правапарушэнне, то сёння кожны дзень, як з боку Расіі, так і з нашага боку, вядзецца выдача ў рамках Мінскай канвенцыі і ў рамках аказання прававой дапамогі, ратыфікаваных нашымі парламентамі», — заявіў Ахметжанаў.


З 21 верасня пасля абвешчанай Пуціным частковай мабілізацыі ў Казахстан заехалі блізу 98 тысяч расійцаў.

Паводле РБК.