Рэкорд? За суткі ў краіны ЕС не ўпусцілі 880 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі
Літва за мінулыя суткі не ўпусціла ў краіну 281 мігранта. Большая колькасць непрынятых была толькі 4 жніўня — 321 чалавек.
У панядзелак супрацоўнікі Памежнай службы адмовілі 73 мігрантам з Беларусі, 97 — у нядзелю, 98 — у суботу і 126 — у пятніцу.
Раней літоўскія памежнікі паведамлялі пра вялікую канцэнтрацыю мігрантаў з беларускага боку ў раёне вёскі Кадыш, што ў Гродзенскім раёне.
Польскія памежнікі паведамляюць, што 9 лістапада было зроблена 599 спробаў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. Было затрымана дзевяць чалавек. 48 чалавек атрымалі прадпісанні пакінуць тэрыторыю Польшчы.
За дапамогу ў міграцыі было затрымана тры чалавекі.
Памежнікі Латвіі пакуль не паведамляюць пра сітуацыю на мяжы 9 лістапада.