Расія абвясціла пра санкцыі супраць Францыі і Германіі

Лаўроў абвясціў пра люстэркавыя санкцыях супраць Францыі і Германіі з-за атручвання Навальнага



sanc_1.jpg

Расія ўвяла санкцыі супраць Францыі і Германіі, якія сталі адказам на санкцыі Еўрасаюза з-за атручвання Аляксея Навальнага. Пра гэта на прэс-канферэнцыі абвясціў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

Паводле яго слоў, санкцыі тычацца кіруючых супрацоўнікаў апаратаў кіраўнікоў ФРГ і Францыі.

"Паколькі лакаматывам санкцый Еўрасаюза ў сувязі з Навальным была Германія, паколькі гэтыя санкцыі прама закранаюць кіруючых супрацоўнікаў адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, нашы санкцыі ў адказ будуць люстранымі. Яны ўжо прынятыя, хутка мы паведамім пра гэта нашым германскім і французскім калегам", — цытуе "Інтэрфакс" словы міністра.

Таксама Лаўроў заявіў, што ў Расіі «ёсць усе падставы меркаваць», што Навальнага маглі атруціць на тэрыторыі Германіі ці ў самалёце, які даставіў яго ў берлінскую клініку «Шарытэ». «У нас ёсць усе падставы меркаваць, што ўсё, што з ім [Навальным] адбылося з пункту гледжання пранікнення баявых атрутных рэчываў у яго арганізм, магло адбыцца ў Германіі ці ў самалёце, куды яго пагрузілі і павезлі ў клініку Charite», — адзначыў кіраўнік МЗС Расіі.

Паводле meduza.io, tass.ru