Прэзідэнт Кіргізіі адправіў урад у адстаўку
Прэзідэнт Кіргізіі Алмазбек Атамбаеў падпісаў указ аб роспуску ўрада рэспублікі, паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы.
Рашэнне прынята з-за распаду парламенцкай кааліцыі. Як удакладняе «Інтэрфакс», пра гэта афіцыйна на паседжанні парламента раніцай 26 кастрычніка абвясціў лідэр фракцыі большасці «Кыргызстан» Канат Ісаеў.
Пра распад кааліцыі стала вядома 24 кастрычніка, калі яе пакінула Сацыял-дэмакратычная партыя Кіргізіі.
На працягу трох дзён пасля распаду кааліцыі прэзідэнт павінен уручыць адной з партый мандат на фарміраванне новай большасці. Дзейсны ўрад быў сфарміраваны ў красавіку 2016 года, яго ўзначальвае Сааранбай Жээнбекаў.
Парламент Кіргізіі абралі восенню 2015 года. У яго ўваходзяць шэсць фракцый, з якіх у парламенцкай кааліцыі прымалі ўдзел чатыры.
Паводле slon.ru