Польшча. Паліцыянта асудзілі на 1,5 гады турмы за збіццё дэманстранта
На паўтары гады турмы з адтэрміноўкай на 3 гады і забарону выканання прафесіі на 8 гадоў асуджаны польскі паліцыянт, які на Дзень Незалежнасці ў 2011 годзе збіў аднаго з дэманстрантаў.
Паліцыянат збівае ўдзельніка дэманстрацыі 11 лістапада 2011 года
Падчас дэманстрацыі правых і праварадыкальных арганізацый 11 лістапада ў Варшаве адбыліся сутычкі з леварадыкальнымі польскімі і нямецкімі групоўкамі. У цэнтры гораду адбываліся сутыкненні з паліцыяй.
Паводле Варшаўскага акружнога суда, паліцыянт перакрочыў свае паўнамоцтвы. На відэаздымках, якія сталі доказам па гэтай справе, бачна, як супрацоўнік праваахоўных органаў біў аднаго з дэманстрантаў па галаве, пінаў і выкарыстаў слёзацечны газ.
Суддзя падчас працэсу зазначыў, што паліцыянт меў права толькі затрымаць падазраванага ў правапарушэнні, выкарыстоўваючы прыёмы, якія не наносяць цялесных пашкоджанняў.
Прысуд пакуль не ўступіў у сілу.