Першы ўдар Расіі па Украіне праваліўся — офіс Зяленскага

На некаторых напрамках расійская армія ўклінілася на тэрыторыю Украіны да 5 кіламетраў, паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны, паведамляе korrespondent.net.

Фоты з сацта www.eurointegration.com.ua

Фоты з сацта www.eurointegration.com.ua

На некаторых напрамках расійская армія ўклінілася на тэрыторыю Украіны да 5 кіламетраў, паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны.

Расійскія войскі на двух кірунках уклініліся ва Украіну на адлегласць да пяці кіламетраў. Гэта назіраецца на поўначы Харкаўскай і Чарнігаўскай вобласці. Аднак першы ўдар Расіі па Украіне, нанесены ў раёне 5 гадзін раніцы, праваліўся. Пра гэта паведаміў на брыфінгу дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

"Асноўныя ўдары былі нанесеныя ў 05:00 раніцы па ваеннай інфраструктуры, аэрадромах, складах рэсурсаў і цэнтраў ваеннага кіравання. Паводле нашых папярэдніх ацэнак, даныя ўдакладняюцца, першы ўдар праваліўся. Страты ёсць, але яны нязначныя і не знізілі баяздольнасць Узброеных Сіл Украіны і іншых сілавых структур", — сказаў Арастовіч.

Ён адзначыў, што на некаторых напрамках расійская армія ўклінілася на тэрыторыю Украіны.

"Па папярэдніх даных, ёсць нязначнае ўкліньванне суперніка на адлегласць да 5 км, назіраецца на поўначы Харкаўскай вобласці, Чарнігаўскай — бліжэй да Сум, і даныя, якія патрабуюць праверкі, магчыма, на Валынскім кірунку. Але там па інфармацыі, якая паступіла, адкінута прасоўванне", — дадаў ён.

Расія пачала сёння раніцай масава бамбіць гарады, у першую чаргу, вайсковую інфраструктуру, аэрапорты, аэрадромы. Пад удар патрапілі Івана-Франкоўск, Хмяльніцкі, Чарнігаў, Харкаў, Кіеў, Адэса, Нікалаеў, Херсон, Краматорск, лінія зоны ААС.