Перад візітам Лаўрова ў Сербію Балгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя закрылі неба для яго самалёта
Візіт міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў Сербію быў запланаваны на 6-7 чэрвеня. Але цяпер пад пытаннем.
Балгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя закрылі неба для яго самалёта, піша сербскае выданне Novosti.
Лаўроў збіраўся сустрэцца з прэзідэнтам Сербіі, міністрам замежных спраў і старшынём Народнай скупшчыны.