Палеантолагі знайшлі дагістарычнага птэразаўра, які «заслугоўвае свой фан-клуб».

Марк Вітан — палеабіёлаг, расказаў BBC аб птэразаўры, які жыў больш за 65 міліёнаў год таму і быў памерам з жырафа.

pterozaur_001.png


Назва істоты — Arambourgiania philadelphiae (Арамборгіаніа Філадельфі).
Арамборгіаніа — птэразаўр, які жыў у мелавы перыяд, у адзін час з тыраназаўрам рэкс. Размах крылаў гэтага яшчара складаў каля 10 метраў. Незвычайна доўгая шыя рабіла яго дліною з невялікі пасажырскі самалёт. На сённяшні дзень лічыцца, што ён — самая вялізная лятаючая істота з усіх вядомых.
Не так даўно Вітан напісаў у блозе, што Арамборгіаніа "заслугоўвае мець свой фан-клуб": аб астатніх птэразаўрах таго часу вядома, у агульным, болей.

pterozaur_003.png


pterozaur_002.png


Міхаіл Хабіб, палеантолаг Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, дадае, што такія птэразаўры, хутчэй за ўсе, не маглі доўга знаходзіцца ў паветры — гэта патрабавала зашмат энергіі. Таксама яны не былі высока-манеўранымі, у многім з-за сваёй доўгай шыі. Аднак вялікі размах крылаў дазваляў ім парыць у паветры і пераадольваць вялізныя адлегласці. Як кажа Хабіб, астанкі такіх птэразаўраў знаходзяцца па ўсім свеце: ад Усходняй Еўропы да Паўночнай Амерыкі, Бліжняга Усходу і Азіі.
Паводле BBC.