Ніхто да такой вайны не рыхтаваўся, нават Расія

У Расіі шкадуюць, што ўвязаліся ў вайну, адзначыў палкоўнік Сяргей Грабскі.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__18_.jpg

Расія не была гатовая да такой вайны. Так лічыць ваенны эксперт, палкоўнік Сяргей Грабскі, адзначае РБК: "У іх ёсць каласальныя праблемы, яны спалілі ўсю тэхніку. Хоць спачатку яны думалі, што нанясуць удары, будуць усіх палохаць і здрабняць Еўропу. А так не атрымалася. І цяпер яны таксама пакутуюць ад таго, што ўвязаліся ў гэтую вайну".

Таксама Грабскі адзначыў, што ніхто не ведае, як будзе развівацца вайна і якое ўзбраенне Украіне можа спатрэбіцца ў далейшым. 

Ясна адно: спадзявацца трэба толькі на наяўныя запасы саюзнікаў: "Тое, што нам могуць даць саюзнікі са сваіх запасаў — гэта нам і падыдзе. Мы ж за гэту зброю не плацім. Нават калі мы кажам, што мы за нешта заплацілі, — гэта грошы не нашы, а тыя, што нам далі. Мы таксама можам спадзявацца на ленд-Ліз, аднак ЗША таксама не планавалі такую шырокамаштабную вайну на працягу апошніх 30 гадоў".