Newsweek: Беларусь цяпер занепакоеная расійскім вайсковым ціскам
Амерыканскі часопіс Newsweek піша, што ў Злучаныя Штаты не выключаюць чарговага "сюрпрыза" ад Уладзіміра Пуціна.
Палітолаг Павел Баеў у Newsweek прааналізаваў магчымыя дзеянні расійскага кіраўніцтва. Сярод суседніх краін, якія апынуліся пад пагрозай "удару з Масквы", называюцца Украіна, Грузія і Беларусь.
"Нават сяброўская Беларусь цяпер занепакоеная расійскім вайсковым ціскам", — адзначае Баеў.
Эксперт лічыць, што ў Маскве ўжо больш цвяроза глядзяць на дзеянні адміністрацыі Дональда Трампа. Надзеі на рознагалоссі ЗША з ЕС і NATO не спраўдзіліся. Злучаныя Штаты павялічваюць абаронны бюджэт, і расійскае кіраўніцтва гэтым заклапочана.