Наступствы ракетнага ўдару па Украіне. Што вядома па гэты час?
Сёння, 28 красавіка, здарыўся чарговы ракетны абстрэл тэрыторыі Украіны. Украінскія СПА здолелі знішчыць ноччу 21 расійскую ракету з 23. Але без ахвяр і гэтым разам не абышлося.
Падчас начной расійскай паветранай атакі ўкраінскія сілы супрацьпаветранай абароны знішчылі 21 з 23 крылатых ракет тыпаў Х-101 і Х-555, а таксама 2 дроны.
Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны ў Telegram: "Каля 4 гадзін раніцы расійскія акупанты атакавалі Украіну з самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95 раёна Каспійскага мора.
Падраздзяленнямі зенітных ракетных войскаў паветраных сіл УС Украіны ва ўзаемадзеянні са СПА іншых складнікаў Сіл абароны знішчана 21 з 23 крылатых ракет Х-101/х-555, а таксама два БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню".
- Умань
6 загінулых і 17 чалавек атрымалі раненні ў выніку ўдару пашматпавярхоўцы, — такая інфармацыя была на раніцу, аднак колькасць загінулых расла на працягу дня — і бліжэй да 18 гадзін вечара 28 красавіка стала вядома пра тое, што загініў 21 чалавек. Верагодна — і гэта лічба можа быць не канчатковай.
- Дняпро
Разбураны прыватны дом. Загінулі двухгадовая дзяўчынка і 31-гадовая жанчына. Тры чалавекі атрымалі раненні, паведамілі ў НОВА.
- Кіеўская вобласць
Два чалавекі траўмаваныя ў выніку ракетнага ўдару, заявіў міністр унутраных спраў Ігар Кліменка. Войскі РФ абстралялі сталіцу ўпершыню за 51 дзень. Паводле папярэдніх даных, над Кіевам знішчылі 11 ракет і 2 БПЛА, паведамілі ў АВА. Абломкі пашкодзілі лінію электрасетак дарожнае пакрыццё. Ахвяр і разбурэнняў будынкаў няма.
Ва Умані расійская ракета разбурыла шматпавярховік, 21 загінулы
Ва Умані Чаркаскай вобласці расійская ракета трапіла ў жылы дом, 6 чалавекі загінулі, яшчэ 17 — траўмаваныя.
У выніку — разбураны пад'езд дзевяціпавярховіка. На месцы траплення расійскай ракеты ў жылы дом працуюць службы ДСНС, паліцыя і медыкі. Разбор завалаў працягваецца.
Пра гэта паведаміў старшыня Чаркаскай АДА Ігар Табурэц у Telegram: "Гэтай раніцай акупанты атакавалі Чаркаскую вобласць. Ёсць два траплянні крылатых ракет ва Умані: у жылы дом і складскія будынкі".
Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка ў Facebook паведаміў: "Умань. Абнаўленне на 8:30. Чацвёра загінулых. Траіх дасталі з-пад завалаў. Яшчэ адзін чалавек памёр у бальніцы. 17 пацярпелых. Атрымліваюць медыцынскую дапамогу".
На працягу дня колькасць загінулых расла.
Падчас начнога абстрэлу горада Дняпра загінулі маладая жанчына і 3-гадовае дзіця
Пра гэта паведаміў мэр Дняпра Барыс Філатаў у Telegram. Ён напісаў, што “высакодакладная” зброя акупантаў зноў забіла цывільных жыхароў Дняпра: загінулі маладая жанчына і 3-гадовае дзіця.
Паводле ВВС, Украіснкай рэдакцыі "Свабоды", Украінскай праўды