Леанід Кучма: Тэрарысты на Данбасе — прадстаўнікі Расіі

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма лічыць, што прыняцце тэрарыстамі рашэння аб складанні зброі шмат у чым залежыць ад пазіцыі Расіі, і на сённяшні дзень тэрарысты не настроены на мірны працэс.



donbass_terrorist_ru.jpg

Як перадае карэспандэнт УНІАН, аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю журналістам, каментуючы кансультацыі па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, якія ўчора праходзілі ў Данецку. 
«Вы ведаеце маю пазіцыю — шмат гуляць у жмуркі з імі (баявікамі — УНІАН) не трэба. Я думаю, што вы ўсе разумееце, што не яны вырашаюць, як сябе паводзіць. І ў гэтым уся праблема», — сказаў Кучма. 
Паводле яго слоў, калі Расія не зразумее, што мір лепей, чым вайна, калі Расія не зразумее, што нельга Данбас ператвараць у Прыднястроўе, то дээскалацыі гвалту не будзе, а калі зразумее, то «знойдзе механізмы для таго, каб прыструніць ўсіх гэтых вялікіх дзеячаў».

«Яны ўсе прадстаўнікі Расіі, можна так сказаць», — сказаў Кучма. 


Ён адзначыў, што дата правядзення наступных кансультацый пакуль не вызначана, паколькі прэзідэнт Украіны падтрымаў ініцыятыву ЕС падоўжыць на 72 гадзіны рэжым перамір'я. 
«Дык што ж сёння весці перамовы аб перамір'і? Чакаем панядзелка. Таму што я разумею, што пасля гэтага ЕС і ЗША хоць бы зразумеюць, хто ёсць хто, таму што адзін на адзін Украіну нельга пакідаць», — сказаў Кучма. 
Ён лічыць безальтэрнатыўным мірны шлях ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх абласцях, але без дапамогі ЕС і ЗША мірна гэта зрабіць будзе немагчыма. 
«Трэба шукаць мірны шлях, спадзявацца на іх (тэрарыстаў - УНІАН) на сённяшні дзень, мяркуючы па тым настрою, які існуе ў іх, што яны пойдуць на мірны план Парашэнкі, у мяне адчування няма», — сказаў Кучма, звярнуўшы ўвагу на тое , што баевікі не спынілі агонь, хаця, калі прадстаўнікі ўсіх бакоў садзяцца за стол перамоваў менавіта той бок крычыць, што парушае перамір'е украінскі бок. 
Ён назваў станоўчым той факт, што ЕС пагадзіўся весці маніторынг, паколькі без гэтага даказаць, хто хлусіць, а хто кажа праўду, вельмі складана.
УНІАН