Літоўскі суд прыняў рашэнне апытаць Міхаіла Гарбачова

Віленскі акруговы суд, які зараз разглядае справу аб трагічных падзеях у Вільнюсе 13 студзеня 1991 года,  прыняў рашэнне апытаць у якаьці сведкі былога прэзідэнта Савецкага Саюза Міхаіла Гарбачова, паведамляе ru.delfi.

© AFP/Scanpix

© AFP/Scanpix

Гэта пацвердзіў прызнаны пацярпелым Робертас Павілайціс — сын загінулага падчас крывавых студзеньскіх падзей Аполінараса Павілайціса.
Робертас Павілайціс, які страціў бацьку падчас савецкай агрэсіі, раней спрабаваў пераканаць пачаць асобнае расследаванне ролі М. Гарбачова і надаць яму статус спецыяльнага сведкі. Адмаўляючыся пачаць асобнае дасудовае расследаванне, пракуроры даводзілі, што існуючыя дадзеныя не дазваляюць рабіць выснову аб тым, што М. Гарбачову было вядома аб намерах распачаць ваенныя дзеянні і што ён не прыняў меры для прадухіленне гэтых дзеянняў.
Адказваючы на ​​просьбу Р. Павілайціса, пракуроры таксама адзначылі, што яшчэ з 1992 года прадпрымаліся безвыніковыя спробы атрымаць тлумачэнні М. Гарбачова з нагоды студзеньскі падзей 1991 годаі. Пракурор Даля Скорупскайтэ паказала, што менавіта таму, што М. Гарбачоў адмаўляецца мець зносіны з Генпракуратурай Літвы, няма магчымасці надаць яму статус спецыяльнага сведкі і няма іншых сродкаў, якія абавязалі б грамадзяніна замежнай дзяржавы прыехаць у Літву для дачы паказанняў.
Робертас Павілайціс, у сваю чаргу, сцвярджаў, што савецкі прэзідэнт мог ведаць, аднак свядома ігнараваўінфармацыю пра тое, што ягоныя падначаленыя маюць намер здзейсніць і здзяйсняюць ваенныя злачынствы, і не распачаў ніякіх дзеянняў, каб гэта прадухіліць.
 У гэтым годзе споўнілася 25 гадоў з ночы 13 студзеня, калі ў выніку дзеянняў савецкіх вайскоўцаў у Вільні ля Дома друку, тэлевезійнай вежы і будынку Літоўскага радыё і ТБ было забіта 14 грамадзянскіх асоб. Гэтая справа — адна з найбуйнейшых па сваім аб'ёме і колькасці абвінавачаных спраў у гісторыі судоў незалежнай Літвы. На лаве падсудных - два чалавекі, яшчэ больш за 60 абвінавачаных прыцягнуты да суду завочна. Яны абавінавачваюцца ўваенных злачынствах і ў злачынствах супраць чалавечнасці. Пацярпелых у гэтай справе  амаль 500, сведак — каля тысячы. Справа складаецца з 709 тамоў, адзін толькі абвінаваўчы акт —з 13-ці тамоў. У 1999 годзе ў справе аб падзеях 13 студзеня за стварэнне антыдзяржаўных арганізацый і іншыя злачынствы шэсць чалавек атрымалі турэмныя тэрміны.