Лідары ЕС прынялі дэкларацыю аб абароне адзінай Еўропы

На нефармальным саміце ў Сібіу кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза абмяркоўваюць стратэгію развіцця ЕС да 2024 года.

48671433_303.jpg

Удзельнікі нефармальнага саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза прынялі ў чацвер, 9 траўня, у румынскім Сібіу праграмную дэкларацыю з пералікам 10 асноўных палажэнняў, прыхільнасць якім дэманструюць усе 27 краін еўрапейскай супольнасці.
Як растлумачылі палітыкі, дакумент апублікаваны напярэдадні юбілейных выбараў у Еўрапарламент — упершыню еўрапейцы абралі членаў гэтага заканадаўчага органа ЕС роўна 40 гадоў таму.
Сярод абавязацельстваў, якія бяруць на сябе краіны Еўрасаюза, — абарона адзінай Еўропы, а таксама гатоўнасць гуляць ролю «адказнага сусветнага лідара» і адстойваць дэмакратыю і вяршэнства закона.

Больш інвестыцый у штучны інтэлект


Дэкларацыя Сібіу прынятая на фоне нявызначанасці з «брэксітам», адкладзеным да 31 кастрычніка. Удзельнікі нефармальнай сустрэчы абмяркоўваюць будучую змену кіраўніцтва інстытутаў супольнасці, выбары ў Еўрапарламент, стратэгію развіцця ЕС на перыяд да 2024 года, а таксама адмову Ірана ад часткі абавязацельстваў у рамках Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД).
«Мы павінны быць інавацыйнымі, моцнымі і адзінымі. За гэта мы і будзем сёння выступаць», — падкрэсліла на адкрыцці саміту канцлер ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel).
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у сваю чаргу заявіў, што Еўропа павінна нарасціць аб'ём інвестыцый у лічбавую сферу і штучны інтэлект, каб канкураваць у гэтых абласцях з Кітаем і ЗША.
Нефармальны саміт ЕС у Сібіу праходзіць у Дзень Еўропы — свята, заснаванае для ўмацавання адзінства еўрапейцаў. Выбары ў Еўрапарламент адбудуцца з 23 па 26 траўня. Усяго ў новым складзе заканадаўчага органа ЕС будзе працаваць 751 дэпутат.
dw.com