Колькі расійскіх складоў знішчылі ракетамі HIMARS? Мінабароны Украіны адказала
З дапамогай ракетных сістэм HIMARS украінскія абаронцы ўжо знішчылі каля 50 расійскіх складоў з боепрыпасамі. А ў Ізюме пасля гэтага ў дзесяць разоў зменшылася колькасць абстрэлаў з боку расійскіх войскаў.
Таксама Узброеныя сілы ўдала б'юць па камандных пунктах ворага. Пра гэта распавёў міністр абароны Аляксея Рэзнікава ў эфіры тэлемарафона.
"Гаворка ідзе пра паўсотні аб'ектаў толькі там, дзе захоўваюцца боепрыпасы. Што, адпаведна, абразае іх лагістычныя ланцужкі і пазбаўляе іх здольнасці весці актыўныя баявыя дзеянні і накрываць нашы ўзброеныя сілы моцным артылерыйскім абстрэлам", — заявіў кіраўнік украінскага Мінабароны.
Расійскі бок гэтую інфармацыю не каментуе.
Паводле слоў Аляксея Рэзнікава, партнёры і саюзнікі задаволеныя эфектыўнасцю выкарыстання прадастаўленага ўзбраення ўкраінскімі вайскоўцамі. Таму яны гатовыя працягнуць ваенную падтрымку Украіны.
Варта згадаць, што пасля ўдару HIMARS па расійскаму складзе боепрыпасаў у Ізюме ў дзесяць разоў зменшылася колькасць абстрэлаў з боку расійскіх войскаў.
Паводле korrespondent.net, РБК