Кіраўнік МУС Латвіі прапанаваў беларускім кампаніям пераехаць у Латвію
Міністр унутраных спраў Латвіі Сандзіс Гіргенс заклікаў урад Беларусі пакласці канец гвалту і рэпрэсіям уласных грамадзян, і, калі сітуацыя застанецца без зменаў або пагоршыцца, прапанаваў беларускім кампаніям, якія пацярпелі ад рэжыму дзяржавы, пераехаць у Латвію. Пра гэта гаворыцца ў заяве Гіргенса аб бягучай сітуацыі ў Беларусі.
— Я асуджаю рэпрэсіі і гвалт, якія ў цяперашні час ажыццяўляюцца беларускімі ўладамі супраць свайго народа, а таксама выказваю падтрымку беларускаму народу ў яго барацьбе за справядлівую і дэмакратычную дзяржаву і за адкрытыя выбары. Я заклікаю ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і дазволіць правесці прэзідэнцкія выбары зноў у адпаведнасці з міжнародна прызнанымі стандартамі, забяспечваючы роўны доступ апазіцыі да ўсіх кантраляваных дзяржавай СМІ і дазваляючы кандыдатам удзельнічаць у выбарах на роўных умовах. Таксама хачу падкрэсліць, што для мяне непрымальна, што вышэйшыя службовыя асобы Беларусі пазіцыянуюць Латвію ў медыйным асяроддзі як краіну, якая пагражае суверэнітэту Беларусі. Мы заўсёды ўспрымалі беларускі народ як дружалюбных суседзяў і надзейных партнёраў, — сказаў Гіргенс.
У ліпені 2019 года былі адобраны прапанаваныя МУС Латвіі папраўкі да Закона аб іміграцыі, якія палегчылі замежным кампаніям у Латвіі магчымасць атрымаць блакітную карту Еўрасаюза, каб спрыяць прыцягненню высокакваліфікаваных спецыялістаў.
— Калі бягучая сітуацыя ў Беларусі застанецца без зменаў або пагоршыцца, і гвалт над грамадствам працягнецца, я хацеў бы запрасіць беларускія кампаніі, асабліва ў сферы інфармацыйных тэхналогій, перанесці свае аперацыі ў Латвію, — дадаў кіраўнік МУС Латвіі.
Згодна з леташнім паправкамі да Закона аб іміграцыі, замежніку, мэтай уезду якога з'яўляецца праца, можа быць выдадзена доўгатэрміновая віза на тэрмін не больш за адзін год. Калі іншаземец жадае працягнуць пражыванне ў Латвіі пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы, ён мае права запытаць часовы від на жыхарства на працягу тэрміну дзеяння візы на працяглы тэрмін, не выязджаючы з Латвіі. Калі кампанія распрацоўвае інавацыйны прадукт і з'яўляецца стартапам, члены савета дырэктараў могуць атрымаць від на жыхарства неадкладна, нават да таго, як кампанія будзе створана. Кампанія і яе члены праўлення павінны быць зарэгістраваныя на працягу 3 месяцаў з моманту атрымання віду на жыхарства.
Закон аб іміграцыі таксама прадугледжвае магчымасць хадайнічаць аб дазволе на часовае пражыванне для інвестыцый у статутны капітал грамадства капіталу (мінімум 50 000 еўра). Муж (жонка) замежніка, непаўналетнія дзеці (таксама знаходзяцца пад апекай) і асобы, якія знаходзяцца пад апекай замежніка або яго ці яе жонкі, таксама маюць права запытаць дазвол на тэрмін дзеяння віду на жыхарства, выдадзенага замежніку.
Паводле news.tut.by