Камуністы пайшлі з Рады, Турчынаў спрагназаваў, што назаўжды

Дэпутат ад Камуністычнай партыі Сяргей Гардзіенка заявіў, што яго фракцыя пакідае сесійную залю Вярхоўнай Рады з-за парушэння рэгламенту парламента яго кіраўніком.



good_bye_lenin.jpg

Ён сказаў, што фракцыя Кампартыі планавала падтрымаць большасць законапраектаў, якія Вярхоўная Рада разглядае ў пятніцу. 
«Але другі дзень ігнаруецца рэгламент Вярхоўнай Рады, старшыня цынічна не дае фракцыі, якае мае гарантаванае права для аргументавання пазіцыі, не дае права выступіць і аргументаваць. У сувязі з гэтым мы пакідаем сесійную залю і не вернемся, пакуль вы не дачытаеце рэгламент», — заявіў Гардзіенка. 
Спікер Аляксандр Турчынаў на гэта адказаў: «Я, ведаеце, прагназую, што вам не прыйдзецца вяртацца ў залю. Таму што падстаў, практычна, для існавання вашай фракцыі не існуе, і тая памылка, якая ёсць у рэгламенце, я спадзяюся, у бліжэйшы час будзе выпраўлена».
pravda.com.ua