Японія забараніла ўезд замежнікаў да канца студзеня

Японія з 28 снежня забараняе ўезд усіх замежных грамадзян у сувязі з новай разнавіднасцю каронавіруса, паведамляе агенцтва Kyodo.

000026_1607778215_419891_big.jpg

"Японія часова прыпыняе ўезд у краіну замежных грамадзян з усяго свету ў якасці меры засцярогі супраць новага, патэнцыйна больш небяспечнага варыянту каронавіруса. Правіла ўступіць у сілу 28 снежня і будзе дзейнічаць да канца студзеня 2021 года", — гаворыцца ў паведамленні.
Раней паведамлялася, што ў Японіі ўпершыню выявілі новы "брытанскі" штам каронавіруса — захварэлі пяць чалавек, якія вярнуліся са Злучанага Каралеўства. Іх змясцілі на каранцін, улады высвятляюць асобы тых, з кім яны кантактавалі ў апошні час.
Паводле ацэнак экспертаў, новы варыянт коронавируса на 70% больш заразны, чым першапачатковы штам.
interfax.by