Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў сённяшнія пагромы грамадскіх арганізацый у Беларусi
У офiсах грамадскiх арганiзацый адбылiся ператрусы, актывiсты затрыманыя.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў сённяшнія пагромы грамадскіх арганізацый:
«Беларусь сёння ператвараецца ў таталітарную дзяржаву. Напады на грамадзянскую супольнасць ствараюць чорную дзірку ў дэмакратыі і правах чалавека на еўрапейскім кантыненце. Наш абавязак — дапамагчы тым, хто падвяргаецца нападкам, каб у адзін цудоўны дзень Беларусь вызвалілася ад дыктатара, адзінае месца якога — у Гаазе».