Forbes: Расіі вайна супраць Украіны ўжо каштавала $167 мільярдаў
300 мільёнаў долараў — столькі каштуе Расіі толькі адзін дзень вайны. Асноўны артыкул выдаткаў РФ на вайну ва Украіне — боепрыпасы і ваеннае забеспячэнне арміі. На гэта выдаткавана $51,34 мільярд.
За паўтара года Расія выдаткавала на вайну супраць Украіны каля 167,3 мільярдаў долараў, з якіх толькі тэхнікай ПВА знішчана больш за $34 мільярды.
Такія разлікі прыводзіць Forbes паводле звестак Генштаба Узброеных сіл
Паводле выдання Forbes, Расія траціць на вайну супраць Украіны каля $300 мільёнаў штодня.
Прамыя ваенныя выдаткі і кошт страчанай расійскай тэхнікі за 18 месяцаў вайны (з 24 лютага 2022 года па 24 жніўня 2023 года) складаюць каля $167,3 мільярда долараў. У гэтую ацэнку не ўваходзяць пастаянныя выдаткі на абарону, не звязаныя з ваеннымі дзеяннямі, а таксама эканамічныя страты краіны-агрэсара.
Найбольш буйныя артыкулы выдаткаў:
- падтрымка баявых дзеянняў ($51,3 млрд),
- заробкі вайскоўцам ($35,1 млрд),
- кампенсацыі сем'ям загінулых ($25,6 млрд) і параненым ($21 млрд)
- кошт знішчанай тэхнікі ($34 млрд).
Пасля імклівага падзення рубля «каштоўнасць» расійскага салдата для бюджэту РФ істотна знізілася.
Калі ў 2022 годзе сумарныя выплаты на аднаго байца складалі каля 200 долараў у дзень, то цяпер — каля 120 долараў у дзень.
Таксама з падзеннем курсу рубля зніжаецца кошт кампенсацыі вайскоўцам у доларах ЗША. Калі пры курсе 60 рублёў/$ кошт кампенсацыі сям'і загінулага ў РФ складаў каля $110 тысяч, то цяпер — толькі каля $65 тысяч. Памер кампенсацыі для параненых, адпаведна, зменшыўся з $45 тысяч да $27 тысяч.
Аднак узровень расійскіх страт у апошнія месяцы застаецца на значна вышэйшым узроўні, чым летась, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Адпаведна, Расія вымушаная выдаткоўваць больш на кампенсацыі.
І нават змяншенне кампенсацыі вайскоўцам у доларах ЗША не дапамагло дзяржбюджэту РФ забяспечыць збалансаванасць патрэбаў расійскай арміі. Паводле звестак Reuters , толькі за першыя шэсць месяцаў 2023 года Расія выдаткавала на абаронныя патрэбы 5,59 трлн рублёў, што на 600 млрд рублёў больш, чым было закладзена ў бюджэце РФ на ўвесь год.
Гэта вымусіла расійскі ўрад падвоіць запланаваныя выдаткі федэральнага бюджэту на абарону на 2023 год — павялічыць іх да 9,7 трлн рублёў.
Агульны бюджэт РФ на 2023 год запланаваны на ўзроўні 29 трыльёнаў рублёў. Такім чынам, на забеспячэнне арміі пойдзе 33% федэральнага бюджэту.
Асноўны артыкул выдаткаў РФ на вайну ва Украіне — боепрыпасы і ваеннае забеспячэнне арміі. Агульны кошт гэтых выдаткаў складае 51,34 мільярда долараў.
Пры гэтым толькі на забеспячэнне расійскай артылерыяй расіяне выдаткавалі больш за $9 мільядраў за паўтара года вялікай вайны.
Агульны кошт ракет, запушчаных па тэрыторыі Украіны, складае ўжо больш за 21,1 мільярда долараў.
Паводле www.pravda.com.ua, forbes.ua