ЕС плануе стварыць універсітэт для пацярпелых ад уладаў Беларусі і Расіі

Пра гэта піша Еўрарадыё.

49655252_303.jpg

Ініцыятарам ідэі аб стварэнні ўніверсітэта для рэпрэсаваных студэнтаў і выкладчыкаў, якім давялося бегчы з Беларусі і Расіі, стала міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры, паведамляе DW. Сярод іх расійскі эканаміст Сяргей Гурыеў, лаўрэат нобелеўскай прэміі па літаратуры Вольга Такарчук, амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр.
Група накіравала адкрыты ліст Еўракамісіі і ўрадаў еўрапейскіх краін. Навукоўцы і дзеячы культуры заклікаюць палітыкаў стварыць на тэрыторыі Еўропы Усходнееўрапейскі ўніверсітэт. Там прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, якія былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі і Расіі праз рэпрэсіі ўладаў, змогуць працягнуць выкладаць і атрымліваць адукацыю.
— Пакуль невядома, колькі іх ўжо пакінула Беларусь, але размова ідзе аб сотнях, тысячах чалавек, — кажа адзін з ініцыятараў праекта, гісторык Ян Клаас Берендс.
Аўтары звароту мяркуюць, што колькасць тых, хто з'язджае, будзе расці, бо рэпрэсіі не спыняюцца.
Гэтыя людзі не павінны працаваць кур'ерамі, яны павінны мець шанец працягнуць займацца навукай, — падкрэслівае Ян Клаас Берандс.