ЕС не ўмешваецца ў беларускую палітыку, але патрабуе новых выбараў, — МЗС Польшчы

Пра гэта заявіў у чацвер Польскаму агенцтву друку намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павал Яблоньскі.

mzs_2.jpg


«Мы патрабуем паўтарэньня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі такім спосабам, каб беларускі народ сам мог вырашыць пытанне сваёй будучыні», — сказаў дыплямат.
Паводле яго, Еўрапейскі саюз не ўмешваецца ў палітычныя справы ў Беларусі, але жадае, каб былі створаныя такія ўмовы, якія дазволяць беларусам самім вырашаць свае палітычныя пытаньні.