Эрдаган прапанаваў Пуціну «аднабакова спыніць баявыя дзеянні». Ці чакаць міру?

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган правёў сёння, 5 студзеня, тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.

Фота www.aa.com.tr

Фота www.aa.com.tr

Ва ўпраўленні па сувязях Адміністрацыі прэзідэнта Турцыі паведамілі, што лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні энергетыкі, стан і перспектывы турэцка-расійскіх адносін, а таксама рэгіянальныя працэсы, у тым ліку расійска-ўкраінскую вайну і Сірыю. Эрдаган хоча таксама «зачысціць ад тэрарыстаў PKK/PYD/YPG» сірыйскія раёны Таль-Рыфат і Мюнбіч.

Агенцтва Anadolu паведамляе падрабязнасці перамоваў Пуціна і Эрдагана:

«Турэцкі лідар закрануў тэму вайны паміж Расіяй і Украінай і нагадаў аб пазітыўных выніках ініцыятыў па прасоўванні дыялогу, што выявілася ў дамоўленасці аб «збожжавым калідоры», маштабным абмене палоннымі і фарміраванні зоны бяспекі вакол Запарожскай АЭС.

Эрдаган падкрэсліў, што заклікі да міру і дыялогу павінны быць падтрыманыя аднабаковым спыненнем баявых дзеянняў і справядлівым урэгуляваннем рознагалоссяў».

На афіцыйных сайтах прэзідэнтаў РФ і Турцыі справаздач пра іх гутарку пакуль не з'яўлялася.



Паводле www.aa.com.tr, «Медуза»