Егіпет. Курорт за калючым дротам
Вядомы егіпецкі курорт агарадзілі плотам з калючым дротам. Такім чынам улады горада маюць намер абараніць курорт і турыстаў, якія яго наведваюць.

Фота: Getty Images
У Егіпце вакол вядомага
курорту паставілі бетонны мур. Шарм-эль-Шэйх агарадзілі 36-кіламетровым бетонным плотам з калючым дротам, каб абараніць
турыстаў. Пра гэта паведаміў korrespondent.net са спасылкай на агенцтва Reuters.
Паводле мясцовых уладаў, такім чынам яны маюць намер прыцягнуць турыстаў, колькасць якіх паменшылася ў выніку узрушэнняў пасля рэвалюцыі ў Егіпце ў 2011 годзе, крушэння расійскага пасажырскага самалёта на Сінайскім паўвостраве ў 2015 годзе і пандэміі каронавіруса.
Пры гэтым у 2005 годзе баевікі напалі на сам курорт. Тады ў выніку выбухаў бомбаў у Шарм-эль-Шэйху загінулі дзясяткі чалавек.