Байдэн пачаў адмяняць рашэнні Трампа. Ужо замарозіў будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай
У першы дзень у Авальным кабінеце Джо Байдэну паклалі на стол вялікую кіпу указаў на подпіс. У адным з іх — прадпісанне насіць маскі ва ўсіх федэральных установах. Усе падписаныя ўказы не патрабуюць ўхвалення Кангрэса.
У першы дзень пасля прыняцця прысягі новы прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падпісаў серыю указаў і распараджэнняў, якія адмяняюць рашэнні яго папярэдніка Дональда Трампа, а таксама ўводзяць новыя меры па барацьбе з пандэміяй каронавіруса, паведамляе ВВС.
Байдэн адмяніў указ Трампа, які забараняе ўезд у ЗША з некалькіх пераважна мусульманскіх краін, і прыпыніў будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, якую за часамі Трампа ўзводзілі кругласутачна да апошняга дня.
У пракламацыі аб адмене забароны на ўезд з мусульманскіх краін гаворыцца, што гэта рашэнне стала «плямай на нашым нацыянальным сумленні» і не адпавядала «нашай даўняй гісторыі прыняцця людзей любога веравызнання, роўна як і тых, якія не маюць такога зусім».
Яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі дэмакрат абяцаў аднавіць сяброўства краіны ў Парыжскім пагадненні аб змяненні клімату, пра выхад з якога Трамп абвясціў у 2017 годзе са словамі «мяне абралі прадстаўляць грамадзян Піцбурга, а не Парыжа».
Рэальна працэс выхаду завяршыўся раніцой пасля прэзідэнцкіх выбараў — 4 лістапада. Байдэну, які перамог на выбарах неадкладна павярнуў працэс назад.
Таксама прэзідэнт падпісаў указ, які прадпісвае міграцыйным органам спыніць спробы выправадзіць з краіны людзей, якія прыбылі ў Злучаныя Штаты ў дзяцінстве разам з бацькамі — нелегальнымі імігрантамі. Адміністрацыя Трампа чатыры гады спрабавала пазбавіцца ад гэтай ініцыятывы Барака Абамы, вядомай як праграма DACA, хоць у канчатковым выніку пацярпела паразу ў судах.
Таксама Байдэн прыпыніў працэс выхаду краіны з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, распачаты яго папярэднікам, і зрабіў абавязковымі нашэнне масак і меры фізічнага дыстанцыявання ва ўсіх федэральных установах і для ўрадавых службоўцаў.
«Пасля прыняцця службовай прысягі сёння днём я адразу прыступіў да працы і распачаў дзеянні:
- для кантролю над пандэміяй;
- для аказання эканамічнай дапамогі;
- для ўтаймавання змянення клімату;
- для прасоўвання расавай справядлівасці», — напісаў Байдэн у афіцыйным акаўнце ў «Твітэры».
Падчас інаўгурацыі Байдэн паабяцаў выправіць адносіны з саюзнікамі Вашынгтона. У сваёй інаўгурацыйнай прамове ён паабяцаў быць прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў, прымірыць расколатае грамадства і пераадолець палітычныя рознагалоссі, а таксама выправіць адносіны з саюзнікамі ЗША. Трамп адмовіўся ўзяць удзел у цырымоніі і паляцеў у сваю рэзідэнцыю ў штаце Фларыда.
Паводле ВВС, dw.com