Аўтамайданаўцы не дачакаліся апазіцыі і пайшлі пад Раду

Каля Вярхоўнай Рады, на рагу вул. Банкавай і Грушэўскага паміж актывістамі Еўрамайдану і Аўтамайдана адбылася сутычка з праваахоўнікамі.



sutyczki.jpg

Не атрымаўшы адказу ад апазіцыі наконт адзінага лідэра супраціву, прадстаўнікі Аўтамайдану заявілі: "Няхай яны вызначаюцца, а мы праз паўгадзіны ідзем у ВР і будзем стаяць, пакуль не адменяць ганебныя законы (прынятыя 16 студзеня)".
"Мы мірным шляхам будзем стаяць да апошняга вакол ВР. Гэта наш апошні шанец. Зараз ці ніколі. Мы не заклікаем да агрэсіўных дзеянняў. Мы мірна пікетуем Раду да легітымнага галасавання" , - заявілі прадстаўнікі Аўтамайдана.
Пазней стала вядома, што на рагу вул. Інстытуцкай і Банкавай на павароце да Марыінскага парку і ВР аўтамабіль актывіста спынілі і спрабавалі адабраць правы ў кіроўцы.
Як паведамілі ў эфіры Hromadske TV, даішнік заявіў, што кіроўца праехаў на чырвоны знак святлафора, з-за чаго і быў спынены.
На словы актывіста, што ў яго спрабавалі адабраць правы і скласці пратакол, даішнік заявіў: "Яму вынеслі вуснае папярэджанне. Ніхто не адбіраў у яго правы кіроўцы".
Іншыя актывісты - некалькі сотняў чалавек - згрудзіліся вакол праваахоўнікаў.
Пасля славеснай сутычкі ў работнікаў паляцелі скомканыя грошы, дробязь, народ скандаваў: "Ганьба! Ганьба!", "Банду гэць!".
У Марыінскім парку акрамя служачых унутраных войскаў няма нікога, нават "цітушкаў". 
Да тэрыторыі парку на вул. Грушэўскага сцягнулі некалькі аўтобусаў з праваахоўнікамі, якія выгрузіліся з аўтобусаў і апранулі шлемы. 
Разам з тым на Еўрапейскай плошчы паміж праваахоўнікамі і актывістамі таксама адбылося сутыкненне. 
У ходзе канфлікту адзін з праваахоўнікаў даставаў зброю. 
Разам з тым людзі спрабавалі пералезці праз КамАЗы і прарвацца праз кардон, што стаіць на вул. Грушэўскага і перакрывае ўрадавы квартал.
pravda.com.ua