Амерыканцы прапануюць зрабіць «Спіс Магніцкага» глабальным
Сенатары ЗША Джон Маккейн і Бэн Кардзін унеслі ў чацвер на разгляд кангрэса законапраект, які распаўсюджвае дзеянне «Акта Магніцкага» на ўсе краіны.
Сяргей Магніцкі
Законапраект Маккейна і Кардзіна прадугледжвае, што асобы, якія, на думку амерыканскага кангрэса, парушаюць правы чалавека, будуць уключацца ў глабальны спіс санкцый ЗША.
Па словах Маккейна, законапраект адпавядае нацыянальным інтарэсам ЗША і адказвае амерыканскім каштоўнасцям.
«Спіс Магніцкага» з 18 грамадзян Расіі, супраць якіх дзейнічаюць візавыя і эканамічныя санкцыі, быў апублікаваны Мінфінам ЗША ў красавіку 2013 года. У адказ Масква агучыла свой
спіс з 18 грамадзян ЗША, якім забаронены ўезд у РФ.
tvrain.ru