Пераемнікам Фазела на чале ІІХФ стаў француз Люк Тардзіф. Беларус Ганчароў выбары прайграў
Француз Люк Тардзіф абраны новым прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея. У апошнім туры галасавання ён абышоў немца Франца Райндля. Тардзіф атрымаў 67 галасоў (63.21%), Райндля падтрымалі 39 чалавек (36.79%).
Выбары прайшлі ў рамках паўгадавога кангрэса ІІХФ у
Санкт-Пецярбургу. Беларускі кандыдат Сяргей Ганчароў выбыў у трэцім туры.
Тардзіф на пасадзе прэзідэнта ІІХФ зменіць Рэнэ Фазела, які кіраваў сусветным хакеем з 1994 года. У 68-гадовага Тардзіфа французскае і канадскае грамадзянствы. Гуляў на юніёрскім узроўні ў Канадзе, прафесійных клубах Францыі і Бельгіі. З 2006 года кіраваў Федэрацыяй хакея Францыі. Таксама Тардзіф працаваў кіраўніком Фінансавага камітэта ІІХФ.
Паводле pressball.by.