Беларуская тэнісістка адкрыла кавярню ў Варшаве. Яе прарэкламавала Сабаленка

Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава стала адной з заснавальніц кавярні пад назвай Just Like You. Новае месца адкрылася ў Варшаве па вуліцы Луцкая ў 15 хвілінах ад Палаца навукі і культуры — то-бок самага цэнтра польскай сталіцы, заўважыла «Трыбуна».

Калаж «Трыбуны»

Калаж «Трыбуны»

Афіцыйна ўстанова адчыняе дзверы толькі ў аўторак, але ўжо некалькі дзён яна працуе ў тэставым рэжыме. У Just Like you абяцаюць фірмовую каву і сняданкі на працягу ўсяго дня, праўда, меню ў агульным доступе пакуль няма.

Рэкламу новаму месцу зрабіла нават 2-я ракетка планеты Арына Сабаленка — рэжымніца рэпоснула фота з акаўнта кавярні і павіншавала сваю партнёрку па парным турніры ў Адэлаідзе-2023 (там яны дайшлі да паўфіналу).


ce393858_35a5_4731_9acb_9c9271ceacb0.webp

Марозава ў цэлым з'яўляецца спецыялісткай менавіта па парных спаборніцтвах — беларуска займае 72-гі радок у сусветным рэйтынгу, а найвышэй за карʼеру была ў кастрычніку-2018 — 37-й. У адзіночным разрадзе Марозава не ўзбіралася вышэй за 468-мы радок.

На яе рахунку чатыры парныя тытулы — апошні быў узяты ў чэрвені 2023-га на турніры у Бад-Хомбургу (Германія).

У сезоне-2024 Марозава паспела ўзяць старт на двух турнірах. У студзені на Australia Open у 1/64 разам з полькай Катажынай Петэр саступіла японска-сербскаму дуэту Ааяма/Круніч, а ў пачатку лютага з той жа напарніцай прайграла ў 1/16 фіналу Transylvania Open амерыканскай пары Макнелі/Мухамад.

Кавярню ў польскай сталіцы Марозава адкрывае не адна — яе партнёркай па бізнесе стала Валерыя Коршун. Пра дзяўчыну вядома зусім не шмат — яна мае дзве вышэйшыя адукацыі, скончыўшы ў Мінску лінгвістычны і эканамічны ўніверсітэты. Згодна інфармацыі на старонцы Linkedin, Коршун у 2012-м уладкавалася менеджарам па забеспячэнні і праектам у групу кампаній ТАА «Завод сістэм астуджэння» і ТАА «Завод радыятараў», дзе за 11 гадоў дарасла да намесніка начальніка аддзела продажаў.

Ад сакавіка 2022-га дзяўчына працуе менеджарам па развіцці бізнесу ў кампаніі Regula, якая пазіцыянуе сябе як глабальны распрацоўшчык прылад і рашэнняў для праверкі асобы.

Першае сумеснае фота бізнес-партнёрак, якое можна знайсці ў сеціве, датавана ліпенем 2019-га — тады дзяўчаты ў кампаніі сябровак наведалі адно з кафэ ў Мінску.


da0f0e4a_7d43_4d16_81ff_8d8c8c802f85.webp

А гэта ўжо кастрычнік 2023-га, магчыма, тут сяброўкі ўжо абмяркоўвалі сваю бізнес-ідэю.

c3be5c62_5351_4893_9a41_fa7a0037eda1.webp

Улетку 2023-га Коршун суправаджала Марозаву на «Уімбілдоне». Тэнісістка выбыла там ў трэцім коле парнага разраду, дзе гуляла разам з бразільянкай Інгрыд Гамара-Марцінс.

b3bff259_aaa6_4688_9fdc_aae25cc48e7b.webp

Коршун прыадкрывала працэс падрыхтоўкі кафэ да адкрыцця. Вось так, напрыклад, выглядала памяшканне ў апошнія дні студзеня.

08b417cf_1b2a_417a_803f_bcba898dd65d.webp


1158fabb_f5c4_43dc_9ae1_87e9d6f417dc.webp

А вось Коршун і Марозава купляюць мэблю для Just Like You.

d53e6cdb_3312_4b80_b2f6_d9413590a766.webp

Прэзентацыя кавярні для сяброў і блізкіх адбылася на днях. Патрапіў туды і стэндап-комік Ідрак Мерзалізадэ, які перад гэтым паспеў зганяць на матч футбаліста Іллі Шкурына.

cf74de7b_9c92_48f5_aaff_25be945cf32c.webp

Гасцям прапанавалі пакінуць свае пажаданні на абрусе. Адным з іх стала «адбіцца максімальна хутка».

Паводля афіцыйнага сайту WTA, за кар'еру 31-гадовая Марозава зарабіла на тэнісе амаль 659 тысяч долараў. Праўда, гэтая сума не ўлічвае падаткаў, выдаткаў на перасоўванне па свеце, падрыхтоўку і гэтак далей.

У 2022 годзе пасля пачатку расійская агрэсіі Лідзія Марозава падтрымала Украіну.

1659902008_img_3022.jpg