Журналіста «Новага Часу» вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням работнікаў міліцыі

Учора яшчэ на самым пачатку акцыі ў Мінску і іншых гарадах затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў. Частку, найперш дзяржаўных, адпусцілі без складання пратаколаў. Астатніх пратрымалі ў РАУС і РУУС да ранку. Склалі пратаколы па арт. 23.4. Іх чакаюць суды.

Гэта афіша выставы ў Літве. На ёй фота Дзмітрыя Дзмітрыева. На самой выставе таксама экспануюцца працы Дзмітрыя. На маршы 11 кастрычніка ён не змог працаваць. Не зможа і яшчэ колькі дзён, бо ў яго забралі камеру

Гэта афіша выставы ў Літве. На ёй фота Дзмітрыя Дзмітрыева. На самой выставе таксама экспануюцца працы Дзмітрыя. На маршы 11 кастрычніка ён не змог працаваць. Не зможа і яшчэ колькі дзён, бо ў яго забралі камеру

Фотакора "Новага Часу" Дзмітрыя Дзмітрыева затрымалі разам з групай журналістаў каля Стэлы. Яго прадтрымалі ў Кастрычніцкім РУУС да 4-й ранку. Скалалі пратакол па арт. 23.4. Суд адбудзецца 14 кастрычніка а 15 гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна. У Дзімы забралі фатаапарат і тэлефон.

Паглядзець на працу Дзмітрыя можна тут


Вось спіс затрыманых 11 кастрычніка журналістаў. Камусьці вельмі не хацелася, каб яны фіксавалі тое, што адбывалася. Але не журналістамі адзінымі...

Наталля Фядосенка (ТАСС) — затрымлівалі двойчы, вызвалілі без пратаколаў.

Гаўрыіл Грыгораў (ТАСС) — затрымлівалі двойчы, вызвалілі без пратаколаў.

Валерый Сцепчанкаў (ТАСС) — затрымлівалі двойчы, вызвалілі без пратаколаў.

Павел Крычко (Народная Воля)

Сяргей Сацюк (БелаПАН)

Таццяна Каравянкова (БелаПАН)

Алена Талкачова (БелаПАН і Tut.by)

Юрый Шамшур (ТАСС)

Дзмітрый Дзмітрыеў ("Новы Час")

Наста Бойка ("Белорусы и рынок")

Аляксей Івашкевіч ("Белорусы и рынок")

Зміцер Міцкевіч

Святаслаў Зоркі ("Комсомольская правда в Беларуси") — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Алеся Добыш ("Комсомольская правда в Беларуси") — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Аляксандр Ружэчка (Onliner.by)

Аляксандр Уладыка (Onliner.by)

Аляксей Носаў (Onliner.by)

Ірэна Кацяловіч ("Наша Ніва")

Надзея Бужан ("Наша Ніва")"

Ягор Марціновіч ("Наша Ніва")

Віктар Талочка ("Спутнік) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Ганна Калтыгіна (Tut.by) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Раміль Насібулін (БелТА) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Андрэй Пакумейка (БелТА) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Аксана Манчук (БелТА) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Сяргей Папоў ("РИА Новости") — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.


Горадня

Вольга Камягіна (TUT.BY и «Народная Воля») — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Марына Харэвіч (БелаПАН) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Сяргей Людкевіч (БелаПАН) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Дар'я Спевак (Onliner.by) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Алена Кавальчук (hrodna.life) — адпусцілі пасля 5 гадзін утрымання ў РУУСе. Пратаколы па 22.9 і 23.34 КаАП. Забралі фотаапарат і тэлефон.

Віцебск

Зміцер Казакевіч ("Белсат")

Вячаслаў Лазараў ("Белсат") .

Таццяна Матвеева (Tut.by, БелаПАН) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Алесь Пілецкі (Tut.by, «Народная воля») — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Сяргей Серабро ("Народныя навіны Віцебска") — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

 

Магілёў

Алесь Асіпцоў (БелаПАН)

Анжаліка Зайцава (TUT.BY і «Народная воля»)
 

Гомель

Алена Германовіч (БелаПАН) — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Алена Бычкова (Tut.by і «Народная воля») — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

Павел Міцкевіч ("Комсомольская правда в Беларуси") — адпусцілі праз некаторы час без пратакола.

 

Брэст

Мілана Харытонава

Алесь Ляўчук