Змітра Дашкевіча схапілі каля 15 чалавек і вывезлі невядома куды
Аднаго з лідараў «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча збілі невядомыя і вывезлі ў невядомым кірунку. Апазіцыянера схапілі, калі той спусціўся з кватэры ў падвал. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч.
«Мне пазваніла суседка, каторая пачула крык Змітра: «Дапажыце». Яго грузілі скручанага ў аўтобус чалавек 10-15, выгляд у яго быў вельмі памяты. У вокны і на балконы павылазілі суседзі, каторыя крычалі ўбок міліцыянтаў і паказвалі мне куды бегчы. У выніку Змітра адвезлі на бусе. Спалоханыя цётачкі, не хаваючы слёзаў крычалі: «Ён іншага меркавання! Біць жа яго за што?! За што біць?! Зміцер выйшаў у падвал і не ўзяў з сабою тэлефона», — напісала Наста Дашкевіч у «Фэйсбуку».
Сёння Зміцер Дашкевіч планаваў акцыю пад амбасадай Расеі, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы.
Паводле belsat.eu