«Украіне павінна быць дазволена наносіць удары па ваенных аб'ектах у Беларусі» — амерыканскі чыноўнік
Такую заяву зрабіў у Twitter Пол Масара.
Пол Масара — дарадца ўрадавай камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
«Украіне павінна быць дазволена наносіць удары па ваенных аб'ектах у акупаванай Беларусі, акупаваным Крыме і на тэрыторыі Расіі».
Нагадаем, на гэты момант украінская армія змагаецца з агрэсарам на тэрыторыі Украіны. Нашая краіна дагэтуль была пазбаўленая атак з украінскага боку.